Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Вясёлка» адчыніў свае дзверы 3 ліпеня 1992 года і кожную раніцу клапатліва сустракае малых, якія жывуць у адным з самых прыгожых куткоў горада Гомеля.
Узрост - 32 гады
Рост - 2 паверха
Вага - у норме
Адукацыя - вышэйшая
Характар - стрыманы, добразычлівы
Мы працуем з 7.00 да 19.00
У дашкольным цэнтры функцыянуе 14 груп:
3 групы для дзяцей ранняга ўзросту ад 2 да 3 гадоў;
11 груп для дзяцей дашкольнага ўзросту ад 3 да 7 гадоў, у тым ліку 3 спецыяльныя
групы для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
У дашкольным цэнтры развіццё і выхаванне дзяцей суправаджаюць прафесійныя
выхавальнікі, кампетэнтныя спецыялісты, адказны абслуговы персанал.
У нашым дашкольным цэнтры створаны ўмовы:
для паўнацэннага фізічнага развіцця дзіцяці, фарміравання асноў здаровага ладу
жыцця;
для эмацыйнага дабрабыту кожнага выхаванца;
для своечасовага рознабаковага псіхічнага развіцця;
для выхавання асобы дзіцяці, развіцця яе творчага патэнцыялу, здольнасцей.
Загадчык: Алексяевіч Наталля Мікалаеўна
Тэлефон: 8(232)23-07-45
Паштовы адрас: 246012, г. Гомель, праспект Кастрычніка,66
Электронная пошта: vyaselka.sovedu.gov.by
Дабрацца да нас вы можаце:
аўтобусамі № 16, 17, 20, 21, 25, 26, 33, 42
тралейбусамі № 3, 6, 11, 12, 14, 19, 20, 25
да прыпынку «Рэчыцкі мікрараён»
МЫ РАДЫ СУСТРЭЧЫ З ВАМІ!