Загадчык                 
Алексяевіч Наталля Мікалаеўна Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю ўстановы дашкольнай адукацыі на аснове
заканадаўчых і нарматыўных актаў. У адпаведнасці са штатным раскладам падбірае, прымае на працу супрацоўнікаў
установы дашкольнай адукацыі. Прымае меры па паляпшэнні ўмоў жыцця і выхавання
дзяцей, вырашэнні пытанняў, звязаных з сацыяльным развіццём установы, яе
педагагічнай, фінансавай, арганізацыйна-гаспадарчай дзейнасцю.
                       Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
                                     Кавенькіна Наталля Іванаўна
     Аналізуе стан метадычнай работы і адукацыйнага працэсу, распрацоўвае прапановы 
і рэкамендацыі па павышэнні іх эфектыўнасці. Аказвае неабходную кансультатыўную
дапамогу педагагічным работнікам у ажыццяўленні іх дзейнасці, практычным
выкарыстанні форм і метадаў выхавання і навучання. Вядзе ўсталяваную планавальную
і справаздачную дакументацыю. Арганізуе асветніцкую працу для бацькоў.
                                                  Педагог-псіхолаг
                                      Бандалетава Ірына Мікалаеўна

      Ажыццяўляе прафесійную дзейнасць, накіраваную на захаванне псіхічнага і 
сацыяльнага дабрабыту выхаванцаў. Аказвае дапамогу дзецям, бацькам, калектыву
ўстановы дашкольнай адукацыі ў вырашэнні канкрэтных праблем. Вызначае ступень
праблем дзіцяці, праводзіць псіхолага-педагагічную карэкцыю. Садзейнічае ахове
правоў асобы ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.
                                          Музычныя кіраўнікі
                                Цярэшчанка Аксана Мікалаеўна
                                  Арэхава Кацярына Ігараўна

      Арганізуюць і ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць пры рэалізацыі адукацыйных
праграм дашкольнай адукацыі, праграм выхавання з навучэнцамі ў частцы эстэтычнай
і музычнай адукацыі. Развіваюць музычныя здольнасці навучэнцаў з улікам іх
індывідуальнасці, схільнасці да пэўных відаў музычнай дзейнасці, далучаюць іх да
нацыянальнай культуры, яе традыцый, а таксама да культуры і традыцый іншых
народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Ствараюць спрыяльныя
ўмовы для развіцця дзіцячай творчасці.
                                      Настаўнікі-дэфектолагі
                                     Ханяк Ала Віктараўна
                                Будзёная Вольга Сяргееўна
                         Данільчанка Кацярына Мікалаеўна

       Выяўляюць дзяцей з парушэннямі ў развіцці, праводзяць іх паглыбленае 
абследаванне з мэтай вызначэння структурна-функцыянальнага парушэння. Рэкамендуюць
аптымальныя ўмовы навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага
развіцця, ствараюць банк даных, прасочваюць развіццё кожнага дзіцяці. Праводзяць
групавыя і індывідуальныя заняткі па выпраўленні адхіленняў у развіцці гаворкі.
Вядуць сістэматычную работу з бацькамі, далучаючы іх да вырашэння рэабілітацыйных
карэкцыйна-педагагічных задач навучання і выхавання дзяцей.
                                  Кіраўнікі фізічнага выхавання
                                  Манькоў Уладзімір Аляксеевіч 
Рафальская Ірына Віктараўна Майсеенка Ніна Міхайлаўна Праводзяць навучальныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і з
улікам узроставых асаблівасцей дзяцей і ўзроставага складу групы. Арганізуюць
папярэднюю работу з бацькамі па падрыхтоўцы дзяцей да заняткаў. Аказваюць дзецям
дапамогу пры выкананні практыкаванняў, прывучаюць іх да строгага выканання
патрабаванняў гігіены.
                                   Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

      Плануюць, арганізуюць і праводзяць выхаваўчую, адукацыйную і аздараўленчую 
работу, накіраваную на рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ў адпаведнасці з яго
ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі.
Ажыццяўляюць дыферэнцыраваны падыход у рабоце з дзецьмі, у тым ліку з
асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, фарміруюць іх маральныя нормы, самаацэнку,
міжасобасныя адносіны, набыццё імі сацыяльнага вопыту. Спрыяюць стварэнню ў групе
добразычлівага, спрыяльнага мікраклімату для праяўлення творчых здольнасцей
выхаванцаў.